Хотите дальше читать devby? 📝
Support us

Як мы ўдзельнічалі ў Web Summit: досвед беларускага стартапа

Оставить комментарий
Як мы ўдзельнічалі ў Web Summit: досвед беларускага стартапа

3-5 лістапада ў Дубліне прайшла адна з найвялікшых у свеце ІТ-канферэнцыя Web Summit, якую наведалі 42 000 чалавек з 134 краін свету, а таксама 1 000 спікераў, 1 000 інвестараў і 2 140 стартапаў, сярод якіх і тры беларускія. Аб уласным досведзе і высновах ўдзелу ў глабальным форуме з чытачамі dev.by дзеліцца стартап Rexpax — гандлёвая сацыяльная сетка.

Чытаць далей

Нашы мэты і падрыхтоўка

Свой удзел у Web Summit мы перадусім разглядалі як магчымасць пошуку патэнцыйных інвестараў. Ехалі з разуменнем, што ўсё залежыць толькі ад нас, і вынікі паездкі выявяцца не адразу. Нашай задачай было займець максімальную колькасць рэлевантных кантактаў (з 1000 інвестараў, натуральна, не ўсе былі па нашым профілі).

Да ад’езду мы сустракаліся некалькі разоў і прапрацоўвалі візіт. Вельмі важна, каб людзі, якія едуць на канферэнцыю, мелі добрыя стасункі і маглі выступіць, як адна каманда. Як і прапаноўвалі арганізатары, мы распрацавалі пітч на 3,5 хвіліны і 1-хвілінны выступ. Гэта дапамагло нам самім больш выразна і канкрэтна сфармуляваць мэту, для якой ствараецца Rexpax, а таксама магчымасці, якія ён прапануе карыстальніку.

У падрыхтаваных намі пітчах было крыху «лозунгавасці». Але як паказалі размовы на месцы, сустрэчы з інвестарамі і ментарамі, гэта не тое ж, што рэклама прадукта на рынку. Таму ўсе нашы слоганы мы прыбралі з пітчаў ужо ў першы ж дзень: чым болей канкрэтыкі са зразумелым і каротка сфармуляваным тлумачэннем функцыяў прадукту, тым лепей.

Паляванне на інвестараў

Мы выстаўляліся ў Alpha-праграме саміта, арыентаванай на стартапы ранняй стадыі. Такіх каманд было яшчэ 2140. Першыя два дні мы самі шукалі патэнцыйных інвестараў. Для гэтага вырашылі папросту «вылоўліваць» інвестараў сярод іншых прысутных — добра, што ў іх былі яркія чырвоныя бэйджы. Мы сталі ля ўваходу ў Investor Lounge — і самі падыходзілі і пачыналі размову. Калі інвестар быў гатовы працягнуць гутарку, мы пераходзілі да апісання прадукту, яго навізны і «фічаў», якія павінны зацікавіць тых, хто ўкладае грошы ў развіццё стартапаў.

Праз прыкладанне, створанае адмыслова для ўдзельнікаў саміту, мы таксама даслалі некалькі дзясяткаў прапановаў на сустрэчы розным інвестарам. Але гэтая тактыка аказалася амаль безвыніковай.

На другі дзень саміту на нас самастойна выйшаў прадстаўнік буйной швейцарскай інвестыцыйнай кампаніі, які зацікавіўся Rexpax. Яму асабліва спадабалася магчымасць атрымання big data аб нашых кліентах. Інвестар пабяцаў, што будзе назіраць за намі на працягу шасці месяцаў, і ў залежнасці ад прагрэсу, фонд прыме рашэнне. Між іншым, ён прапанаваў атрымаць «трэкшн» (Ацэнка таго, як камандзе ўдаецца канвертаваць бізнес-мадэль ў жыццё — dev.by.) у маленькім горадзе Заходняй Еўропы, а таксама добрую валідацыю.

Дарэчы, большасці з інвестараў быў патрэбны менавіта «трэкшн». І гэта зразумела: толькі карыстальнікі могуць паказаць, ці патрэбны людзям ваш прадукт.

У той жа дзень у нас адбылася размова з прадстаўніцай Yahoo. Яна адразу ж перафразавала ўласнымі словамі тое, што мы гаварылі. Гэта, відавочна, сведчыла, што яна разумее сутнасць нашага праекту. Як і швейцарскі калега, прадстаўніца Yahoo сказала, што ў бліжэйшы час будзе назіраць за нашай кампаніяй для таго, каб прыняць рашэнне.

Што мы атрымалі

На трэці дзень Web Summit мы выстаўляліся са сваім стэндзе. Чырвоныя майкі з лагатыпам Raxpax і цукеркі дапамаглі нам вылучыцца на агульным фоне стартапаў ды стварыць атмасферу вакол стэнда.

Нашымі суседзямі былі хлопцы з Эквадора, яны ўпрыгожылі свой стэнд хусткамі ў нацыянальных колерах, і да іх двойчы падыходзіла тэлебачанне (плюс людзей сустракалі прыгожыя дзяўчаты). Інвестараў гэта не асабліва прывабіла, а вось для СМІ выявілася важным.

Трэба сказаць, што самі выставачныя стэнды інвестары мала наведваюць. Асноўныя наведнікі — гэта іншыя стартапы, кантактуючы з якімі можна зразумець трэнды і назапасіць выдатныя ідэі. Варта толькі зважаць на тое, каб не выдаць свае «кілер-фічы» магчымым канкурэнтам.

Да нас падыходзілі хлопцы, якія распавядалі пра блізкія або сумежныя стартапы ў іншых краінах і іх поспех на рынку. Таму, акрамя рэлевантных кантактаў, самы важны вынік для нас — гэта разуменне, як рухацца далей, зыходзячы з іншых кейсаў. Больш за ўсё цікавых парадаў мы атрымалі ад стартапераў з Партугаліі, з якімі выпадкова сустрэліся ў горадзе.

У Партугаліі, як і ў Беларусі, каля 10 млн жыхароў, і ў бальшыні выпадкаў іх стартапы арыентуюцца на глабальны рынак, найперш ЗША. Спачатку на мясцовым рынку праходзяць валідацыю прадукта, а затым едуць у Штаты. Што цікава, у партугальскай ІТ-супольнасці моцнае адчуванне нацыянальнай еднасці. Хлапец, з якім мы размаўлялі, за два тыдні да саміту быў у ЗША, дык яго там іншыя стартапы з Партугаліі літаральна за руку вадзілі і з усімі знаёмілі. Ён, у сваю чаргу, падчас размовы «прадаў» нам яшчэ чатыры буйныя паргуальскія праекты.

Увогуле, удзел у Web Summit стаў добрай рэкламай нашага рэсурсу. Для нас было істотным тое, што інвестары змаглі нас заўважыць. Вядома, яны не адразу прымаюць рашэнні, але для пачатку ім трэба пазнаёміцца з вамі і вашым прадуктам. 

Гэтак, мы сабралі «калекцыю» з 60 візітовак, з іх 20 — інвестараў (5 — рэлевантных). Гэта пры тым, што выстаўляліся ў трэці дзень і не ў памяшканні каля галоўнай сцэны. Вярнуўшыся дадому, мы зрабілі рассылку і некаторыя інвестары адказалі, каб мы інфармавалі іх пра вынікі запуску і рост карыстальнікаў. 

Беларусы на саміце

Беларусь на Web Summit прадстаўлялі тры стартапы: Rexpax, MeetnGreetMe, Kuku.io (іх кейсы і падрабязны разбор мерапрыемства можна пачытаць тут). Таксама сустрэлі беларуса, які атрымаў бясплатны бэйдж «СМІ», але быў на саміце па сваіх справах. Таксама прысутнічалі беларусы-эмігранты, у асноўным з краінаў Балтыі.

Парады іншым

Падсумаванне альбо некалькі парад іншым стартапам, якія паедуць на Web Summit ці іншыя падобныя мерапрыемствы ў пошуках партнёраў і інвестараў.

1. Спадзявацца толькі на сябе. Шукайце самі, тады вас знойдуць. Забудзьцеся пра спецыяльнае прыкладанне  гэта маркетынг. 

2. Дакладна ведаць свае мэты, як у плане мерапрыемства, так і кароткатэрміновыя мэты ў бізнэсе. Залежна ад гэтага выбудоўваць працу каманды. Напрыклад, па ходзе выявілася, што адзін удзельнік каманды разумее даклады на англійскай, але раўзмаўляць у патрэбным аб'ёме не можа. Таму было вырашана, што больш выніковым будзе накіраваць яго слухаць спікераў на тэму маркетынгу і думаць над далейшым планам прасоўвання рэсурсу.

3. Быць гнуткім і арыентавацца ў працэсе. У першыя пару гадзін стартавага дня мы ўсё абышлі, выведалі і зразумелі, што інвестары самі да нас ісці не будуць. Таму ў нас з'явіўся план, што іх трэба шукаць самастойна. Прыйшлося выйсці з зоны камфорту і падыходзіць да іх асабіста. З іншага боку, яны ж таксама шукаюць стартапы, таму мы палягчалі ім жыццё.

4. Па магчымасці ехаць поўнай камандай з 4-х чалавек. Так прасцей размяркоўваць абавязкі і мець зносіны. Пакуль адзін мае зносіны, іншы прыносіць каву ці ежу. Мы нават падкормлівалі суседнія стартапы, якія мелі толькі аднаго прадстаўніка.

 

Фота: Rexpax і Web Summit.

 

*Рэдакцыя можа не падзяляць меркаванні калумністаў.

Помогаете devby = помогаете ИТ-комьюнити.

Засапортить сейчас.

Читайте также
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
22 комментария
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
Блокчейн-стартап DEIP больше двух месяцев не платит зарплату сотрудникам. Об этом dev.by рассказали несколько человек из компании: «официальная причина — стартап неправильно распорядился финансовыми ресурсами и денег нет. Подробностей не знаем». Сотрудникам сообщили, что топ-менеджмент ищет дополнительный капитал для погашения задолженности и дальнейшего развития. Но часть команды уже ищет новую работу.Мы также поговорили с СЕО DEIP Алексом Шкором — он рассказал, из-за чего у стартапа возникли сложности, как команда пыталась их решать и что собирается делать дальше. «Хочу поделиться опытом, чтобы на нём смогли научиться другие фаундеры, которые хотят идти в web3», — говорит Алекс. Ниже — подробный разбор.
7 комментариев

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.