32 акцэнты беларускай мовы

3 комментария
32 акцэнты беларускай мовы

Кампанія Gurtam мае даволі шырокую дылерскую сетку: сёння геаграфія партнёраў кампаніі налічвае 90 краін, і адносіны з iмi не зводзяцца да халоднага дзелавога камунікавання. Мы сябруем, рэгулярна сустракаемся на імпрэзах за мяжой і запрашаем іх у госці. Калі замежнікі наведваюцца ў Беларусь, яны часта пытаюцца пра беларускую мову і культуру нашай краіны. Ні для каго не сакрэт, што ў нас суіснуюць дзве афіцыйныя мовы: руская і беларуская. На рускай размаўляе пераважная большасць людзей, а беларускую мову можно пачуць усё радзей і радзей.

Чытаць далей

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаюць у свеце 21 лютага, у нас паўстала ідэя, як пазнаёміць замежных сяброў з роднай для беларусаў мовай. Мы выбралі самы прыгожы, на наш погляд, беларускі верш «Дзе мой край» Уладзіміра Караткевіча і папрасілі нашых партнераў прачытаць яго на відэакамеру. Мы загадзя падзялілі верш на радкі, транслітаравалі, раставілі націскі — увогуле, зрабілі ўсё магчымае, каб партнёры змаглі здейсніць задуманае і атрымаць ад гэтага задавальненне.

За два тыдні да Дня роднай мовы мы разаслалі партнёрам прапанову паўдзельнічаць у рэалiзацыi нашай ідэі. Адмаўляліся нямногія: большасць з імпэтам пагадзілася далучыцца да беларускай мовы. У выніку ў стварэнні роліка паўдзельнічалі партнёры з 32 краін: кожны атрымаў свой радок з верша.

Як распавёў Аляксандр Куўшынаў, кіраўнік аддзела продажаў і маркетынгу Gurtam, «амаль ні ў каго не атрымалася запісаць з аднаго дубля, але ў выніку выйшла зусім нядрэнна».

«Партнеры з Афрыкі распавядалі, што відэакамеру прыйшлося везці ледзь не з суседняй вёскі. Некаторыя партнёры творча падыйшлі да задання. Хтосьці чытаў фразу ўсім офісам і даслаў нам шмат варыянтаў на выбар, як гэта зрабілі партнеры з Мексікі і Ірака. Хтосьці здымаўся на фоне славутасцяў, хтосьці — на фоне самалёта на ўзлёце. А адзін з партнёраў, Імра Хан з Пакістана, нават праспяваў свой радок, натхніўшыся песеннай версіяй верша ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча, — распавядае Аляксандр Куўшынаў. — Мы ўсім пераклалі змест радкоў, каб парнёры разумелі, пра што ідзе гаворка. А апошнім, хто даслаў відэа, быў партнёр з Расіі. Для яго мы выбралі самы спецыфічны радок, каб больш не лічылі, што беларуская і руская аднолькавыя мовы».

Хочацца адзначыць, што нават некалькі слоў на чужой мове некаторым партнёрам даліся няпроста. Часам мы не разумелі ні слова са сказанага. Але энтузіязм і харызма перакрывалі любыя памылкі ў вымаўленні.

«Я размаўляю на трох мовах, але не ведаю ніводнай славянскай, — падзяліўся ўражаннем адзін з партнёраў. — Мне было вельмі цікава, і я рады паўдзельнічаць у такім міжнародным праекце. Свой радок я вывучыў на памяць, але ўсё роўна хваляваўся».

Усе ўдзельнікі відэароліка вельмі стараліся, за што ім вялікі дзякуй. Гэтым відэа мы хацелі распавесці беларусам, што нашы дзеці ніколі не пачнуць размаўляць на мове, пакуль бацькі не пададуць ім прыклад.

І калі замежнікі, зусім чужыя нашай культуры людзі, не пасаромеліся і сказалі некалькі слоў на беларускай, чаму баімся мы? Варта ўсё ж паспрабаваць. Хаця б у гэты Міжнародны дзень роднай мовы давайце паабяцаем сабе размаўляць па-беларуску.

Хотите сообщить важную новость?

Пишите в наш Телеграм

Читайте также

Gurtam выделит $500 тысяч на реабилитацию пострадавшим на протестах
Gurtam выделит $500 тысяч на реабилитацию пострадавшим на протестах
Gurtam выделит $500 тысяч на реабилитацию пострадавшим на протестах
Фотофакт: Братья-айтишники из Gurtam и PandaDoc встретились в одном автозаке
Фотофакт: Братья-айтишники из Gurtam и PandaDoc встретились в одном автозаке
Фотофакт: Братья-айтишники из Gurtam и PandaDoc встретились в одном автозаке
102 комментария
В Gurtam сделали онлайн-карту про то, как коронавирус меняет торговые пути мира
В Gurtam сделали онлайн-карту про то, как коронавирус меняет торговые пути мира
В Gurtam сделали онлайн-карту про то, как коронавирус меняет торговые пути мира
Белорусская компания Gurtam, которая разрабатывает ПО для GPS-мониторинга и IoT, запустила ежедневный мониторинг пробега коммерческих автомобилей. Он показывает, как COVID-19 влияет на мировую транспортную индустрию.
3 комментария
Экспаты з Расіі, Ўкраіны, Вялікабрытаніі, Шры-Ланкі чытаюць Караткевiча
Экспаты з Расіі, Ўкраіны, Вялікабрытаніі, Шры-Ланкі чытаюць Караткевiча
Экспаты з Расіі, Ўкраіны, Вялікабрытаніі, Шры-Ланкі чытаюць Караткевiча
5 комментариев

Обсуждение

Наталья Провалинская
Наталья Провалинская главный редактор в dev.by
4

Sweden 0:50 - Илай Томпсон из "Подпольной империи"?! В роли потрёпанного спившегося шерифа он немножко органичней, чем в роли лощёного офисного служащего :)

Файна атрымалася.

Александр Флахбарт
Александр Флахбарт программист в BELHARD
5

Вельмi файна!

Anonymous
Anonymous Technical Writer в EPAM
2

Нармалёвы верш выбралі, прыкольна было паслухаць акцэнты. Гатоў дапамагаць у прасоўванні мовы ў сферы IT.

Спасибо! 

Получать рассылки dev.by про белорусское ИТ

Что-то пошло не так. Попробуйте позже