Хотите дальше читать devby? 📝
Support us

Камандзіроўкі ў Англію, кліенты з ААЭ, аўтатэхналогіі. Айцішнікі пра працу ў Bamboo Group

Bamboo Group налічвае больш за 100 таленавітых і рознабаковых спецыялістаў, многія з якіх далучыліся да кампаніі ўсяго пару год таму. Мы хацелі б сфарміраваць актуальнае разуменне таго, як члены каманды з рознымі ролямі ў сваіх аддзелах ставяцца да працоўнага вопыту, якую яго частку лічаць найбольш захапляльнай і якой яны спадзяюцца ўбачыць кампанію ў будучыні. З гэтай нагоды мы звязаліся з рознымі камандамі Bamboo Group, каб абмеркаваць іх асабісты вопыт.

Оставить комментарий
Камандзіроўкі ў Англію, кліенты з ААЭ, аўтатэхналогіі. Айцішнікі пра працу ў Bamboo Group

Bamboo Group налічвае больш за 100 таленавітых і рознабаковых спецыялістаў, многія з якіх далучыліся да кампаніі ўсяго пару год таму. Мы хацелі б сфарміраваць актуальнае разуменне таго, як члены каманды з рознымі ролямі ў сваіх аддзелах ставяцца да працоўнага вопыту, якую яго частку лічаць найбольш захапляльнай і якой яны спадзяюцца ўбачыць кампанію ў будучыні. З гэтай нагоды мы звязаліся з рознымі камандамі Bamboo Group, каб абмеркаваць іх асабісты вопыт.

На сёняшні дзень Алеся і Васіліна прызначаны кіраваць адначасова некалькімі праектамі, працуючы з кліентамі і партнёрамі з розных краін. У сваю чаргу, Валерый і Дзмітрый — абодва інжынеры-праграмісты, чыя праца прысвечана адным з ключавых праектаў кампаніі: Валерый — бэк-энд распрацоўшчык шматкарыстальніцкай HR-сістэмы, зладжанай ў рэгіёне Персідскага заліва, а Дзмітрый — кіраўнік каманды Android на праекце InControl Remote для Jaguar Land Rover. Нягледзячы на відавочныя адрозненні ў штодзённых працэсах, стаўленне рэспандэнтаў да Bamboo Group мае шмат агульнага. Давайце паглядзім, што кожны з іх мае сказаць!

Прапанова настаўніцтва і падтрымкі

Адна з рэчаў, найперш вылучаная ўсімі членамі каманды, — пачуццё даверу і падтрымкі, якое ўзнікла ў іх літаральна з першымі крокамі ў кампаніі.

Алеся Праліска — бізнес-аналітык, адказная за вызначэнне патрабаванняў бізнесу і карыстальнікаў, абласцей сістэмных удасканалянняў прадуктаў і напісанне праектнай дакументацыі, таксама адзначае ветлівую атмасферу:

— Што для мяне насамрэч было нечаканасцю, калі я далучылася да кампаніі, дык гэта тое, наколькі ўсе былі даступнымі, і я маю на ўвазе літаральна ўсіх — ад зусім новых да самых вопытных членаў каманды, — кажа яна. — Я адчувала сябе вельмі ўпэўнена, бо ведала, што ў любы час магу звярнуцца да старэйшых калег за парадай альбо настаўленнем. Гэта пачуццё падтрымкі сапраўды натхняе цябе, заахвочвае развівацца і як асоба, і як прафесіянал у сваёй галіне.

— Я мела даволі вялікі вопыт да Bamboo Group, але з першага дня адчула, што гэта кампанія цалкам адрозніваецца ад ўсяго, што было раней — я маю на ўвазе найлепшы з магчымых варыянтаў, — кажа Васіліна Пятроўская, аналітык дадзеных з аддзела па паслугах з дадатковай вартасцю (англ. Value-Added-Services, далей — VAS) Bamboo Group. — Перш за ўсё, гэта нагадвае згуртаваны калектыў сяброў. Выключная падтрымка ішла ад кожнага, і, на мой погляд, такі пазітыўны лад безумоўна спрыяе стварэнню ідэальнай атмасферы навучання і прафесійнага росту.  

Вядучы Android-распрацоўшчык Bamboo Apps, Дзмітрый Ганін, цалкам з гэтым згодны:

— Здаецца, больш за ўсё ў працы тут мне падабаецца прафесіяналізм каманды, а таксама пазітыўная атмасфера сярод калег, — кажа ён. –Таксама я вельмі цаню такія рэчы, як давер і падтрымка з боку кіраўніцтва. <…> Заўсёды ёсць чалавек, з якім ты можаш паразмаўляць ці згуляць у пінг-понг у офісе, як і чалавек, у якого можна вучыцца.

— Нягледзячы на тое, што я быў яшчэ студэнтам, кампанія паверыла ў мае здольнасці! — распавядае Валерый Мацукевіч, спецыяліст па распрацоўцы праграмнага забяспячэння, які прыйшоў у Bamboo Group у 2016 годзе.

У той час, як некаторыя бізнесы не звяртаюць належнай увагі на кандыдатаў, што робяць першыя крокі ў галіне, Bamboo Group дапамагае маладым спецыялістам вучыцца, назіраючы і працуючы на ўнутраных праектах са значна больш дасведчанымі калегамі.

— Па сутнасці, гэта можна назваць вучэбным лагерам для выбітнай моладзі, — працягвае Валерый, — я памятаю, як захапляльна было працаваць са старэйшымі калегамі: яны не толькі дапамагалі мне ўдасканаліць навыкі, але і сфарміравалі адчуванне сапраўды істотнага члена каманды.

Павялічваючы магчымасці для росту

Bamboo Group заахвочвае цікаўнасць і творчы падыход да вырашэння новых задач. Таму кіраўніцтва часта стварае для членаў каманды магчымасці не толькі ўдасканаліць свае навыкі праз няспыннае навучанне, але і ўжыць іх на практыцы, каб дасягнуць вымяральных вынікаў. Алеся, Дзмітрый і Васіліна перакананы, што тыя рупліўцы, хто імкнецца ўкладаць намаганні ў працу, будуць абавязкова ўзнагароджаны.

— Удзел у канферэнцыях, вэбінарах, сустрэчах, рашэнне нестандартных задач — кожны мае шанец стаць адметным! Калі ты гатовы выкарыстоўваць магчымасці, што ўзнікаюць перад табой, адчувальныя вынікі гарантаваны, — сцвярджае Алеся.

— Кампанія стварае дастаткова тэхнічных выпрабаванняў, каб паглыбіць веды ў галіне і палепшыць навыкі праграмавання, — кажа Дзмітрый. Ён адзначае рэгулярныя агляды эфектыўнасці працы, якія ладзяцца членамі каманды Bamboo Group, дзе кожны можа абмеркаваць свае дасягненні, атрымаць карысную зваротную сувязь і пачуць рэкамендацыі, як рухацца далей.

— Усё гэта, у спалучэнні з амаль поўнай адсутнасцю перапрацовак на InControl Remote, стварае цудоўны падмурак для прафесійнага развіцця, — гаворыць Дзiма. — То бок, канечне, калі чалавек сам хоча развівацца.

— Я асабіста ведаю некалькі чалавек, якія прыйшлі сюды маладымі амбіцыйнымі спецыялістамі і з цягам часу выраслі да паважаных прафесіяналаў высокага рангу, — расказвае Васіліна.

Яна таксама нагадвае вартасць падтрымкі кампаніяй члена каманды, які мае намер і жаданне расці як прафесіянал, спалучаючы кар’еру і сямейнае жыццё.

— Няма адчування, што ты страчваеш свае прафесійныя здольнасці: змест працы вельмі разнастайны, таму заўсёды ёсць спосаб зрабіць заўважны ўклад. Зараз я ў дэкрэтнымі адпачынку, але кампанія здолела прапанаваць мне самую разнастайную працу, якую я магу выконваць з камфортам для сябе! Я сапраўды цаню магчымасць праводзіць час з маёй сям’ёй без страты — і нават з удасканаленнем — маіх прафесійных навыкаў.

Валерый дадае:

— Новыя супрацоўнікі пачынаюць з малога, але яны могуць вырасці, нават перасягнуўшы ўласныя чаканні. Як адзін з тых, хто быў у ролі гэтых самых пачаткоўцаў, я магу з упэўненасцю сказаць, што часам складаны навучальны працэс праз выпрабаванні абсалютна гэтага каштуе.

Праца за мяжой

Дзелавыя паездкі — вельмі важная частка працы з кліентамі з усяго свету. Камандзіроўкі не толькі спрыяюць усталяванню лепшага кантакту з замежнымі кліентамі праз цесную каммунікацыю на месцах, але і даюць шэраг пераваг супрацоўнікам, накіраваным ў такія паездкі. Справа ў тым, што камандзіроўкі з’яўляюцца выдатным спосабам атрымаць глыбокія веды ў галіне, пабачыць новыя ідэі, навучыцца быць гнуткім і ўсталяваць кантакт са шматлікімі вядомымі спецыялістамі высокага ўзроўню. Нядзіўна, што Дзмітрый і Алеся з замілаваннем кажуць пра іх вопыт працы за мяжой з калегамі з кампаній кліентаў.  

Каманда InControl Remote падзелена па розных краінах: частка знаходзіцца ў Англіі, некалькі чалавек працуюць з Індыі, але большасць распрацоўшчыкаў тут, у Мінску.

— Да пандэміі каранавірусу мы рэгулярна ездзілі ў Англію, дзе цягам двух тыдняў працавалі поплеч з англійскай камандай, — распавядае Дзмітрый. — Я шчыра спадзяюся, што мы зможам ўзнавіць гэтую каштоўную практыку, як толькі адчыняцца межы. 

Алеся таксама не можа дачакацца моманту, каб атрымаць больш магчымасцяў для падарожжа за мяжу. Працуючы з Малайзіяй, Кувейтам, Францыяй і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, Алеся мае выбітны паслужбовы спіс у якасці злучальнага звяна паміж Bamboo Group і замежнымі кліентамі. Яна дзеліцца ўражаннямі:

— Я мела магчымасць наведаць Куала-Лумпур і Лондан — гэта быў адначасова карысны і прыемны вопыт!

Удасканальванне тэхналогій і галіновая экспертыза

Запал і імкненне заснавальнікаў Bamboo Group да эфектыўнасці і інавацый, здаецца, апанаваў кожнага члена каманды.

— Я ўжо атрымала досвед ў адукацыйных тэхналогіях (EdTech), анлайн-тэхналогіях аховы здароўя і рашэннях у вобласці кіравання персаналам (HR), — кажа Алеся. Яна дадае: У мяне быў шанец шчыльна папрацаваць з прадуктамі каманды BeED і шэрагам розных знешніх праектаў.

Васіліна распавядае нам крыху аб сваім вопыце працы з VAS-сэрвісамі, якія прапануюць разнастайныя аўтаматызаваныя паслугі для мабільных аператараў і іх карыстальнікаў, кшталту мабільнай рэкламы, мадыфікацыю суадносна патрабаванням спажыўца (кастамізацыю), чаты, струменевы сэрвіс і г. д. Яна сцісла ўзгадвае, як загарэлася вывучэннем новых тэхналогій, калі далучылася да каманды Bamboo Group:

— Я імгненна ўключылася ў працоўны працэс: літаральна праз некалькі дзён я была здольна карыстацца базавай SQL — мовай праграмавання, якую я ніколі не бачыла дагэтуль!

Валерый таксама падзяліўся з намі сваім энтузіязмам:

— Я заўсёды быў прыхільнікам ідэі выпрабавання новых тэхналогій ў «баявых умовах» і да гэтага часу меў магчымасць працаваць з машынным навучаннем, геаграфічнай інфармацыйнай сістэмай і струменевым праграмным забяспячэннем з нізкай затрымкай, — расказвае ён. — Улічваючы запал, з якім Bamboo Group імкнецца пашыраць свой стэк новымі фрэймворкамі і бібліятэкамі, я ўсхваляваны тым, якія праектныя магчымасці мусіць мець кампанія ў запасе!

Нарэшце, Дзмітрый распавядае нам пра сваю працу ў якасці лідара каманды на буйным праекце аўтамабільных тэхналогій:

— Мы распрацоўваем дадатак для брытанскага вытворцы Jaguar Land Rover. Дадатак забяспечвае дадзенымі аўтамабіля карыстальніка ў рэжыме рэальнага часу і дае доступ да такіх дыстанцыйных функцый, як кантроль клімату, адкрыццё пасажырскіх дзвярэй і г. д.

— Мы выкарыстоўваем Java, Kotlin і Rx і намагаемся прытрымлівацца падыходу Clean Architecture. Да таго ж, мы ўкаранілі метадалогію SAFe у свае працэсы. Па сутнасці, гэта азначае, што мы плануем 3-месячны спрынт (альбо шэсць двухтыднёвых спрынтоў), затым прэзентуем актуальную дэма-версію і ладзім рэтра-сесію напрыканцы дня, — удакладяняе ён. — Ад працы на праекце InControl Remote зусім не засумуеш. Каманда падзелена на плыні, якія спецыялізуюцца на пэўных частках дадатку; зразумела, распрацоўшчык можа мяняць плыні па жаданні. Пагатоў, ты ўсё яшчэ маеш магчымасць працаваць на іншых праектах кампаніі.

Словам, Дзмітрый бачыць вялікі патэнцыял у вывучэнні большай колькасці галін з падобнымі гучнымі тэхналагічнымі праектамі.

***

На дадзены момант Bamboo Group прапаноўвае некалькі вакансій мабільных і вэб-распрацоўшчыкаў, менеджараў па продажам.

Калі ў вас ёсць жаданне прыняць удзел у нашых інавацыйных праектах у галіне аўтамабільных, фінансавых, адукацыйных або HR тэхналогій, вырашаць новыя тэхнічныя выклікі з дапамогай найноўшага перадавога стэку і працаваць поруч з дасведчанымі спецыялістамі сярэдняга і старэйшага рангаў ў складзе міжнароднай кампаніі, калі ласка, дасылайце вашыя рэзюмэ сюды.


Гэты матэрыял натуральна з’яўляецца рэкламай, бо ён скіраваны прыцягнуць увагу да роднай мовы, заахвочвае цікавацца ёю і прасоўвае яе актыўнае ўжыванне ў штодзённым жыцці.

Помогаете devby = помогаете ИТ-комьюнити.

Засапортить сейчас.

Читайте также
Корпоративный абьюз в IT: как не попасть в рабство на работе
Корпоративный абьюз в IT: как не попасть в рабство на работе
Bubble
Корпоративный абьюз в IT: как не попасть в рабство на работе
Отказы, отзыв вакансий, нет денег на переезд. Узнали, как дела у джунов
Отказы, отзыв вакансий, нет денег на переезд. Узнали, как дела у джунов
Отказы, отзыв вакансий, нет денег на переезд. Узнали, как дела у джунов
6 комментариев
Что случилось с рынком ИТ-вакансий в первые дни войны
Что случилось с рынком ИТ-вакансий в первые дни войны
Что случилось с рынком ИТ-вакансий в первые дни войны
24 комментария
Вакансии для Ruby-разработчиков на jobs.dev.by
Вакансии для Ruby-разработчиков на jobs.dev.by
Вакансии для Ruby-разработчиков на jobs.dev.by

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.