«Да бою!»: Wargaming пераклала «Танкі» на беларускую мову

10 марта 2016, 11:48

Папулярная ва ўсім свеце ММО-гульня World of Tanks нарэшце атрымала беларускую лакалізацыю ўключна з поўнай беларускай агучкай, паведамляецца у прэс-рэлізе кампаніі-распрацоўшчыка Wargaming.

Чытаць далей

Иллюстрация: Wargaming.

«З’яўленне беларускай лакалізацыі — знак павагі да шматлікай і адданай супольнасці айчынных прыхільнікаў World of Tanks, якіх у Беларусі налічваецца больш за мільён, а таксама яшчэ адзін крок на шляху адаптацыі гульні пад запыты і спецыфіку таго ці іншага рэгіёну», — адзначаецца ў заяве кампаніі.

Цяпер, пачынаючы гульню, танкісты пачуюць заклік «Да бою!», а за асаблівыя заслугі ў баі змогуць атрымаць добра вядомыя ганаровыя званні ў іх беларускім гучанні: «Ваяр», «Выведнік», «Лёсік» і інш.

«Беларусь — радзіма World of Tanks, і выхад беларускай лакалізацыі — гэта значная падзея для нас, — кажа продакт-менеджар World of Tanks Максім Чувалаў. — Мы адказна падышлі да гэтай працы, уклалі ў яе душу і спадзяёмся, што беларускія гульцы ацэняць нашы намаганні».

Для таго каб пачаць гуляць у «Танкі» па-беларуску, неабходна спампаваць абнаўленне 9.14, папярэдне абраўшы ў моўным меню лончара беларускую мову.

На сёння «Танкі» перакладзены на 39 моваў. У абнаўленні 9.14 побач з беларускай таксама з’явяцца ўкраінская і казахская версіі гульні. Акрамя таго, у 9.14 былі істотна дапрацаваны фізіка і гук, дадалося больш за 20 танкаў у HD-якасці, а таксама зроблены некаторыя паляпшэнні інтэрфейсу гульні.

подписка на главные новости 
недели != спам
# ит-новости
# анонсы событий
# вакансии
Обсуждение