«Шмат людзей сышло ў софт, iнжынераў рэальна не хапае». Дзяўчына-хардвершчыца аб тым, як рэалiзавацца ў мужчынскай быццам бы прафесii

Хардвер
14 ноября 2018, 09:03

Ганна Icaчанка «не нарадзiлася з паяльнiкам у руцэ»  — так склаўся лёс, кажа яна. Аднак дзяўчына ўдзячная яму за тое, што мае магчымасць працаваць рукамi i вырашаць iнжынерныя задачы. Нават калi прыходзiцца па ўсiм свеце шукаць пэўныя вiнцiкi, таму што «ў Мiнску нiчога няма».

Dev.by пагутарыў з дзяўчынай пра тое, у чым самы кайф прафесii жалязячнiцы, а таксама пра цяжкасцi беларускага хардверу. 

«Не думала, што гэта стане часткай маёй штодзённай працы»

— Напэўна вам хацелася б пачуць гiсторыю аб тым, як я нарадзiлася з паяльнiкам ў руцэ цi з 9 гадоў ведала, што стану iнжэнерам. Магчыма, мне самой прыемна было б расказаць нешта такое, але насамрэч усё было iнакш.

У школе мне падабалася матэматыка, а таксама фiзiка — я разумела, што я тэхнар, але пэўнага накiрунку яшчэ не абрала. Пасля школы падалася на ФКСIС у БДУIР, але балаў не хапiла — так я апынулася на факультэце кампутарнага праектавання сярод будучых iнжынераў.

Пакуль вучылася ва ўнiверы, не была ўпэўнена да канца, што буду займацца менавiта гэтым. Шрубоўку, канешне ж, даводзiлася трымаць у руцэ, бо ў БДУIР усе студэнты робяць такiя лабараторныя — але ж не думала, што гэта стане часткай маёй штодзённая працы.

Дарэчы, што я не вельмi люблю — паяць, а вось працаваць с жалезам, што-небудзь там скручваць, сабiраць рукамi мне падабаецца: у прынцыпе люблю вырашаць задачы, але ж iнжынерныя мне блiжэй, чым праграмоўчыя.

Так што можна сказаць, гэта быў лёс: паступова я зразумела, што мне гэта вельмi цiкава, што я хачу рэалiзавацца як хардвершчыца. А назiраць фiзiчны, матэрiяльны вынiк сваёй працы — гэта такi кайф: ты сваiмi вачыма бачыш тое, што толькi-толькi было на паперы цi ў кампутары, i вось яно тут, «жывое», яно iснуе! Менавiта гэтага, як мне падаецца, часта не стае ў праграмаваннi.

Праца на заводзе: «Чакала тлену, але апынулася ўсё па-iншаму»

Вопыту набiралася на заводзе — пасля ВНУ трапiла па размеркаваннi на прадпрыемства. Наслухаўшыся «жудзiкаў», як працоўныя ходзяць на заводы, каб «адсядзець 8 газдiн i сысцi» ды «чаi паганяць», чакала нейкага тлену — але апынулася ўсё па-iншаму. Мне пашчасцiла з прадпрыемствам: яно даволi актыўна займалася вытворчасцю, пастаўляла сваю прадукцiю на розныя рынкi — таму i цiкавай працы хапала. Да таго ж гэта было цудоўнае месца, каб атрымаць базавыя веды.

Ведаеце, пакуль ты толькi ўяўляеш сабе, як там усё будзе, табе падаецца, што ты прыйдзеш у такое хардовае месца, абавязкова сустрэнеш нейкага Міхалыча ў сiнiм камбiнезоне — суровага, але ж добрага ў душы. I зноўку ўсё было iнакш: у нашым сектары працавала чалавек 12 (людзi яны былi розныя, але ж ак адзiн вельмi цудоўныя), i недзе 6 з iх былi жанчыны. Так што калi вам падаецца, што дзяўчынка-жалязячнiца — гэта «нешта за межай», раю сходзiць на экскурсiю на завод.

Мае калегi ў асноўным займалiся пячатнымi платамi ды механікай, я i яшчэ адна дзяўчына за ўчорашнiх студэнтак — рабiлi чарцяжы, а потым збiралi з кампанентаў, якiя самi ж намалявалi ў праграме 3D-мадэлявання, прадукт. Дарэчы зараз у кампанii Rewatt я займаюся прыблiзна тым жа самым.

По теме
Все материалы по теме

«Далей амаль да пенсii будзеш займацца тым жа самым»

2 гады, якiя я павiнна была адпрацаваць па размеркаваннi, скончылiся — i мне захацелася паспрабаваць нешта iншае. Справа ў тым, что праз некалькi месяцаў на заводзе ты ўжо добра ўяўляеш сваю будучыню — далей амаль да пенсii будзеш займацца тым жа самым.

Я iмкнуся развiвацца, i мне падавалася, што змена працы дасць магчымасць неяк пашырыць свае гарызонты. На заводзе мы рабiлi вялiзныя машыны, тут — больш дызайнерскiя рэчы. I гэта даданая асалода — сабiраць нешта, што не зусiм «iндастрыял» (я ўсё ж такi дзяўчынка), i будзе ўпрыгожваць iнфрастуктуру горада. У Rewatt мы займаемся зараднымi станцыямi для электрамабiляў — i гэта звычайна вельмi прыгожыя рэчы, якiя нават распрацоўваюцца дызайнерамi пад пэўныя кампанii.

У хардзе няма той канкурэнцыi, як у софце: вакансiй хапае. Але ж, чытаючы апiсаннi, я ў прынцыпе разумела, што хутчэй за ўсё, нават калi cхаджу на сумоў’e, працаваць з iмi не буду — бо апiсаннi нейкiя сумныя.

Незде ў канцы 2017 года я знайшла нарэшце адну вакансiю, якая мяне зацiкавiла, — каманда лакалiзавалася ў Бярэсцi. Я нават з’ездзiла да iх на сумоўе, але ўцемiла, што не гатовая пераязжаць у iншы горад. Таму, як кажуць, не зраслося.

Другая цiкавая вакансiя была ў Rewatt Electro. Я тады яшчэ падумала: «Ваў, электразарадкi».

«Схiльнасцi да iнжынерыi ў мужчын i жанчын аднолькавыя»

Я нiколi не сустракалася з сэксiзмам i, шчыра кажучы, нiводнага разу не шла на iнтэрв’ю ў кампанiю з думкаю: «Ай-ай, я ж дзяўчына — трэба апрануцца, як хлопец, цi малаток у рукi ўзяць ды пасацiжы». Дарэчы, адна мая сяброўка спрабавала ўладкавацца iнструктарам на скаладром — i вось там ёй адмовiлi: «Дзяўчын не бярэм!» I растлумачылi чаму: дзяўчыны, якiя да iх неаднаразова прыходзiлi, вельмi хутка стамлялiся — гэта ж фiзiчна цяжкая праца.

Праца iнжынера — гэта не абавязкова фiзiчна цяжка, нават калi ён цi яна працуе с жалезам. А ў iнтэлектуальным плане тым больш: мне падаецца, схiльнасцi да iнжынерыi што ў мужчыш, што ў жанчын прыблiзна аднолькавыя. Я б больш зразумела, калi б шукала працу грузчыка, а мне казалi: «Ведаеце, вы нам не падыходзiце — вы дзяўчына».

Таксама трэба прыняць да ўвагі, што нас, хардвершчыкаў, мала. I гэта насамрэч праблема: не ўсе з тых, хто вучыўся са мной, засталiся ў прафесii — шмат людзей сышло ў софт. Iнжынераў рэальна не хапае.

«Жыццё навокал хуткае, а патрэбны матэрыял чакаеш столькi часу»

Гэта мае як свае мiнусы, так i плюсы: з аднаго боку канкурэнтаў няшмат, i ты хутка расцеш, робiш кар’еру. З другога — каб стаць крутым iнжынерам, табе патрэбны побач чалавек, якi ведае ўсё лепш за цябе, за якiм ты будзеш цягнуцца.

Дарэчы, калi мне трэба звярнуцца да каго за парадай, я тэлефаную былым калегам з завода, да гэтага часу вучуся ў iх.

Што яшчэ: хард у Беларусi развiваецца не так хутка, як софт, таму i умовы не такiя добрыя. Так апынулася, што ў нашай краiне вельмi цяжка нешта знайсцi, калi табе патрэбны нейкi спецыфiчны тып пластыка цi нават спецыфiчны колер — атрымлiваецца, што яго трэба замаўляць недзе за мяжой, i ён можа ехать 2-3 тыднi. Гэта не заўсёды зручна i адымае шмат часу.

Кожны дзень — гэта новы пошук: ты шукаеш па ўсiх краiнах навокал, бо ведаеш, што ў Менску хутчэй за ўсё не знойдзеш анiчога. Не так даўно мы шукалi вiнцiкi — нават не нешта нерыальнае, а проста вiн-цi-кi — i зноў атрымалася, што ў Менску няма, а ёсць толькi пад замову, i ехаць яны будуць 2 тыднi. А хутчэй за ўсё ў цябе няма нават тыдня.

Канешне, такiя сiтуацыi, калi ў цябе няма нечага, развiваюць крэатыўнасць — ты бярэш, што ёсць, i «адсякаеш лiшак». Карацей кажучы, робiш, што патрэбна. Але ж якi дысананс: жыццё навокал такое хуткае — нацiскаеш пару кнопак на смартфоне, i лiтаральна праз 5 хвiлiнаў прыязжае таксi, а праз паўгадзiны — пiцца на вячэру. А калi табе патрэбны нейкi матэрыял, прыйдзецца чакаць столькi часу. Чаму так?

«Толькi здаецца, што начынне ўнутры ўсё застаецца аднолькавым»

Людзi кажуць, што ў софт iнжынеры iдуць за рублём, а ў хард па прызваннi. Магу сказаць, што маюць рацыю: у Беларусi ёсць розніца памiж заробкамi інжынераў i праграмiстаў, а ў той жа Германii i тыя, i iншыя зарабляюць аднолькава — хард такi ж важкi. Спадзяюся, што i ў нас таксама гэта зразумеюць.

Я планую i далей развiвацца ў сваёй прафесii. Менавiта як iнжынеру мне з верхам хапае працы ў Rewatt, таму што кожны дзень прыносiць нешта новае, вельмi цiкавае — паток iнфармацыi не супыняецца. Гэта толькi здаецца, што электразарадка — гэта так проста: зрабiў адну, а потым проста капiруй, канвеер адным словам.

Але ж мая праца не механiчная ды бяздумная. У нас вельмi крэатыўныя дызайнеры — кожны раз яны прыдумваюць цiкавыя канцэпцыi, i только здаецца, што начынне ўнутры ўсё застаецца аднолькавым. Мы зараз робiм 2 станцыi — i абедзве маюць розныя формы, i ўнутраныя часткi таксама адрознiваюцца. I ты не проста вымушаны ўсё неяк па-iншаму размеркаваць па iснуючай прасторы, да таго ж ёсць аспекты: вось гэтая частка, напрыклад, павiнна свяцiцца, а гэтая — не. Я кожны раз вырашаю новыя задачы, i гэта заўсёды цiкава, таму што iдэнтычных праектаў няма.

Канешне ж, у нас не абыходзiцца без rush hours — i ў такiя гарачыя часы мы авертаймiм i выдумляем нейкiя рашэннi, якiя можна рэалiзаваць хутчэй, чым проста чакаць, калi прыедзе тое, што падыходзiла б нам iдэальна. I ведаеце, калi ўзнiкае праблема, i ты знаходзiш рашэнне, такiя цяжкасцi загартоўваюць.

подписка на главные новости 
недели != спам
# ит-новости
# анонсы событий
# вакансии
Обсуждение