Ліпеньская лінуксоўка MLUG 2015: прэзентацыі дакладаў

6 комментариев
Ліпеньская лінуксоўка MLUG 2015: прэзентацыі дакладаў

У мінулую суботу (як і ва ўсе апошнія суботы месяца, пачынаючы са снежня 2011) прайшла чарговая лінуксоўка MLUG. Як звычайна, узяць удзел мог кожны, прычым далучыцца можна было ў любы момант. Колькі было ўдзельнікаў, сказаць не магу. Заўважу толькі, што буцікі зніклі значна хутчэй, чым мы разлічвалі (і, значыць, у наступны раз іх будзе больш). Жадаючыя палічыць па галовах і даць дакладныя лічбы традыцыйна запрашаюцца да ўдзелу.

Читать далее

Когда: 25 июля 2015, суббота, с 15 до 22:30
Где: Минск, ул. Филимонова 15, комната 207

Гэтым разам былі заўважаныя такія актыўнасці, як KeySginning Party, даклады і нефармальныя абмеркаванні.

Даклады

Нягледзячы на сярэдзіну лета, традыцыйнага спаду актыўнасці не назіралася. Хоць маем крэда «без тяжеловесных пленарных докладов», гэтым разам пераважная большасць выступаў былі якраз досыць доўгімі і падрабязнымі. Мне здаецца, што яшчэ і цікавымі, але гэтым разам я сам быў сярод дакладчыкаў, таму можа быць, што маё меркавенне недакладнае.

Alexander Lomov. Cloud Foundry и BOSH: истории из жизни


Наступны дакладчык уразіў усіх сваім імпэтам і працаздольнасцю. Адразу дзве прэзентацыі расказваюць пра яго ўласныя Open Source праекты.

Vitaly  ̈_Vi ̈ Shukela. Dive


Vitaly  ̈_Vi ̈ Shukela My other FOSS projects


Андрэй Захарэвіч. Як мы ставілі KDE пад FreeBSD


Мой караценькі расказ пра досвед з FreeBSD выліўся ў невялікую размову пра LaTeX і Beamer. У выніку абмеркавалі яшчэ і недахопы лінуксоўкі.

З улікам доўгіх дакладаў і невялікага шэрагу нефармальных дыскусіяў сядзелі ледзь не да паловы на адзінаццатую.

Keysigning Party

На гэтую KSP заявілася сем удзельнікаў, але адзін так і не дайшоў. Правяралі адзін аднаго на шасцёрых, традыцыйна прайшло без праблем і накладак. Заўважыў, што большасць удзельнікаў прыносіць мінімум два дакументы для пацверджання асобы.

Замест вынікаў

Гэтым разам без відэа. Не былі ўпэўненыя, што аргкамітэт пацягне мантаж у бліжэйшы час, а назапашваць адзняты матэрыял проста, каб назапашваць, сэнсу няма. Дарэчы, жадаючых апрацоўваць адсняты матэрыял няма?

На гэтай лінуксоўцы мы ўпершныю спрабавалі жыць і працаваць з адкрытым спісам задач па лінукоўцы на Hackpad. Кожны мог дадаць вартую ўвагі задачу ў спіс ці заявіцца як адказны за нейкую з існуючых задач. Пакуль спіс адказных выглядае гэтаксама, як і раней, і новых задач ніхто апроч актыўных членаў аргкамітэту не дадаваў. З іншага боку, я і не чакаў імгненных вынікаў. Вось глюкі Hackpad напачатку крыху стамілі. Але гэта мы паглядзім, можа, у выніку спынімнся на чым іншым.

Памяшканне, чай, кава, сэндвічы і WiFi для ўдзельнікаў былі прадстаўленыя кампаніяй SaM Solutions. Арганізацыя і правядзенне мерапрыества — Minsk Linux Users Group feat. Linux and Embedded department of SaM Solutions.

Сцісла пра тое, што такое лінуксоўка, можна прачытаць тут. Хто стаіць за арганізацыяй лінуксовак тут.

Што такое, навошта і наколькі цікава/весела/жудасна можна прыйсці і паглядзець у наступны раз (падрабязнасці ў календары падзей тут).

 


*Мнение колумнистов может не совпадать с позицией редакции.
 

Хотите сообщить важную новость?

Пишите в наш Телеграм

Горячие события

.NET Summit Belarus 2020  Online Edition Conference
7 августа — 8 августа

.NET Summit Belarus 2020 Online Edition Conference

Минск

Читайте также

dev.by рекомендует: онлайн-ивенты в августе
dev.by рекомендует: онлайн-ивенты в августе
dev.by рекомендует: онлайн-ивенты в августе
dev.by рекомендует: онлайн-ивенты во второй половине июля
dev.by рекомендует: онлайн-ивенты во второй половине июля
dev.by рекомендует: онлайн-ивенты во второй половине июля
Linux избавят от неполиткорректной терминологии
Linux избавят от неполиткорректной терминологии
Linux избавят от неполиткорректной терминологии
2 комментария

Обсуждение

-1

целый год готовились, не брились. :)

4

Если бы это было видно по снимку, было бы смешно, а так чот не очень вышло :)

0

плохо готовились, за исключением некоторых :)

0

Тогда это должна была быть шутка про организаторов (или это она и была, но недостаточно очевидная), гг.

-2

для того чтобы собраться в комнате с двумя холодильниками (на фото слева) нужны организаторы ? :)

Anonymous
Anonymous QA Engineer в SaM Solutions
18

Дзякуй! У наступны раз можаце прыходзіць нават паголеным.

Спасибо! 

Получать рассылки dev.by про белорусское ИТ

Что-то пошло не так. Попробуйте позже