Стартап дапаможа IТ-кампанiям навучыцца камунiкаваць на мове
Каманда say.by, якая ўжо тры гады запар «прасоўвае мову» праз свой сэрвiс, ладзiць новы праект «Мова прафесii» па аптымiзацыi камунiкацыi на беларускай мове ў прафесiйнай сферы. dev.by аб гэтым распавёў стваральнiк say.by, кiраўнiк IТ-аддзела адной з мiнскiх кампанiй Аляксандр Шастаковiч.
Каманда say.by, якая ўжо тры гады запар «прасоўвае мову» праз свой сэрвiс, ладзiць новы праект «Мова прафесii» па аптымiзацыi камунiкацыi на беларускай мове ў прафесiйнай сферы. dev.by аб гэтым распавёў стваральнiк say.by, кiраўнiк IТ-аддзела адной з мiнскiх кампанiй Аляксандр Шастаковiч.
Аляксандр кажа, што новы праект накiраваны на ўкараненне мовы ў карпаратыўную культуру, каб супрацоўнікі кампаній выдатна разумелі яе, а яшчэ лепш — гаварылi па-беларуску з калегамi. Аляксандр верыць, што айцiшнiкам патрэбная не толькi ангельская мова, але ж i родная.
— ІТ сфера складаецца са шматлікіх спецыяльнасцяў, і нават, праграмісты, насуперак традыцыйнаму меркаванню, у большасці сваёй значным чынам пашырылі свой кругагляд. Гэтаму судзейнічаюць і гнуткія сістэмы распрацоўкі, такія як SCRUM, дзе распрацоўніку, акрамя праграмавання трэба ўдзельнічаць і ва ўсіх іншых працэсах кампаніі і шмат камунікаваць.
Акрамя таго, менавіта ў ІТ-шнікаў ёсць магчымасць вандраваць у замежныя краіны, дзе больш за ўсё адчуваецца неабходнасць у самаідэнтыфікацыі. I я не кажу яшчэ пра культуру, якая без беларускай мовы проста немагчыма.
Сервiс яшчэ ў распрацоўцы, але ў каманды ёсць прататып. Працуе ён так: чалавек заходзiць i выконвае заданнi. Па словах Аляксандра, яны не вельмі складаныя і больш арыентаваныя на вывучэнне канкрэтных выразаў у адпаведных сферах дзейнасці.
Усяго тыпаў заданняў з дзесятак:
прачытаць тэкст услых;
апісаць па-беларуску карцінку;
падсвятліць няправільныя словы, калі гук не адпавядае тэксту;
запіс за дыктоўкай фразы або сказу;
паўтарыць сказ i некоторыя iншыя заданнi.
Для атрымання вынiкаў выкарыстоўваюцца тэхналогіі штучнага інтэлекту — нейронавыя сеткі, якія будуць узбагачацца тысячамі гадзінаў беларускіх тэкстаў, начытаных валанцёрамі для ўзору правільнасці вымаўлення.
Тэхналогii, якiя выкарыстоўваюць распрацоўшчыкi — Ionic Framework + Cordova у мабiльным дадатку, DeepSpeech дзеля распазнавання маўлення, а для вебсайту — PHP + Apache + PostgreSQL. Таксама спатрэбяцца вылічыльныя магутнасці — шмат з ix падорыць ActiveCloud. Плануецца, што сэрвiс будзе iнтэграваны з іншымі адукацыйнымі сістэмамі, такімі як ispring.ru праз SCORM (Shareable Content Object Reference Model).
Аўтары «Мова прафесii» задумалi праект не толькi дзеля трэнiровак, але i каб карыстальнiкi маглi пацвердзіць свае веды размоўнай беларускай мовы сваёй прафесіі і нават атрымаць сертыфікат, падобна тым, што існуюць для замежных моў — нейкi аналаг TOEFL, IELTS цi PTE.
У праекце акрамя say.by ўдзельнiчаюць Цэнтр ведаў CLARIN па апрацоўцы беларускіх тэкстаў і маўлення (K-BLP), Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук, ActiveCloud і Арт-Сядзіба.
Зараз Аляксандр i яго паплечнiкi вядуць перамовы аб падтрымцы распрацоўкі праекта з рознымi кампаніямі. З айцiшнiкаў далучылiся ActiveCloud, JetBI, яшчэ тры кампанii — на апошнiх этапах узнаднення. Падтрымаць стартап могуць i чытачы dev.by. Калi хто з праграмістаў захоча ўдзельнічаць у распрацоўцы дадатку, ён можа пiсаць камандзе на імэйл say@say.by.
Хотите сообщить важную новость? Пишите в
Телеграм-бот.
«Трест № 73» и ПО для контроля за вредителями. Кто попал в новый набор ПВТ (+список)
На прошлой неделе стало известно, что новыми резидентами ПВТ стали 65 компаний. Как выяснил dev.by, в числе новых резидентов, в частности, разработчики мобильных игр и приложений, разработчики ПО, в том числе для медицины и образования. Есть не совсем обычные резиденты, в частности, один из них разрабатывает ПО для контроля за численностью вредителей. Также в числе новых резидентов ПВТ — госпредприятие «Центр информационных ресурсов и коммуникаций». Компания займётся разработкой ПО для госорганов и организаций, банков, образования.
Лічу, што павінна быць распрацавана беларуская мова праграмаваньня, якая стане мовай сусьветнага АйЦі.