Хотите дальше читать devby? 📝
Support us

«Мы ахвяруем свой час і сродкi». Як каманда Say.by дае магчымасць атрымаць знiжкi на тавары i паслугi за мову

Оставить комментарий
«Мы ахвяруем свой час і сродкi». Як каманда Say.by дае магчымасць атрымаць знiжкi на тавары i паслугi за мову

Каманда з 11 чалавек у розных кропках свету амаль год «прасоўвае мову» праз сэрвiс, якi дазваляе сваiм карыстальнiкам не толькi знайсцi беларускамоўныя месцы побач, але і атрымаць «зніжку за мову» на розныя тавары і паслугі.

dev.by знайшоў Say.by сярод намiнантаў другога сезону праекту «Дбай.Iнтэрнэт людзей» кампанii hoster.by i пагутарыў з яго стваральнiкам — кiраўнiком IТ-аддзела адной з мiнскiх кампанiй Аляксандрам Шастаковiчам.

«Вакол шмат беларускамоўных шыльдаў, чаму б не пайсці далей»

Сайт Say.by i мабiльны дадатак iснуюць амаль ужо год. Аляксандр кажа, што яго натхніла ініцыятыва «А-100» — у 2015 годзе кампанія перайшла на мову i пачала абслугоўваць на запраўках па-беларуску.

— У мяне тады з’явiлася думка: а чаму б не аб’яднаць на адным сайце ўсе прадпрыемствы з жывой беларускай мовай.

Аляксандр тлумачыць, што для многiх аматараў роднай мовы гэта выдатны спосаб знайсцi месца, дзе можна размаўляць па-беларуску.

— Вы, напэўна, заўважалi, што люді не спяшаюцца пачынаць размову па-беларуску, але ж ахвотна пераходзяць на мову, калi чуюць ад суразмоўцы. Я падумаў, калi мiнакi i жыхары iнщых гарадоў будуць дакладна ведаць, што ў нейкім месцы іх могуць абслужыць па-беларуску, яны ўпэўнена распачнуць дыялог.

Аляксандр заклапочаны тым, што «у Беларусі мала жывой беларускай мовы». I кажа, што Say.by быў створаны дзеля таго, «каб паведаміць максімальнаму колу людзей пра беларускамоўныя ўстановы, каб мовы стала значна больш, асабліва ў бізнесе».

— Вакол вельмі шмат беларускамоўных назваў і шыльдаў, дык чаму б не пайсці далей і не ўзяцца за жывую мову?

«Грошы нiхто не атрымлiвае: наадварот, мы ахвяруем свой час і сродкi»

Распрацоўка сайту — ад iдэi да гатовага праекту — заняла два гады. Say.by напiсаны на PHP + apache, laravel framework. База дадзеных і функцыі працы з геаграфічнымі кропкамі — PostgreSQL + plugin postgis, Solr — для пошуку і фільтрацыі, а таксама пры рэалiзацыi некаторых геаграфічных функцый. Усё абгорнута ў docker-кантэйнеры, падрабязна тлумачыць распрацоўшчык.

За паўгады каманда зрабiла мабiльны дадатак на Ionic framework пад iOS ды Android.

— Неяк у Мiнск завiтаў мой былы калега Міхаіл Касцюковiч, якi перайшоў на беларускую мову, жывучы ў Амстэрдаме. Яго вельмi натхнiла iдэя праекту — i ён прапанаваў зрабiць дадатак для смартфонаў.

Распавядаючы, як падабралiся астатнiя ўдзельнiкi каманды, Аляксандар кажа, што гэты касцяк сфармiраваўся стыхiйна. «I са з’яўленнем у ёй кожнага звязаная нейкая гiсторыя».

— За месяц да запуску мы заўважылі, што ў сеціве з’явiлася яшчэ некалькi праектаў з падобнай iдэяй. Мы звязалiся з iмi — Алесю Лагвінцу і Пятро Маркелаву з nabyvaj.by прапанова аб’яднацца здалася слушнай.

У нейкi момент у энтузiястаў з Say.by з’явiлася думка пазначыць месцы ў горазде налепкамi на шыбах «Падтрымлiваецца беларуская мова».

— Я звязаўся са сваёю калегаю Кацярынай Шавель, якая жыве ў Мюнхене. Апынулася так, што яна нас ужо бачыла: ёй нават вельмi спадабалася нашае лога — перагорнуты QR-код, стылiзаваны пад беларускi арнамент. Так яна таксама стала часткай нашай каманды.

Кацярына Пархомчык

Кацярына Пархомчык

У праекта ёсць i свае амбасадары — людзі, якія адказваюць за пошук новых месцаў, камунiкацыю i дамовы з прадрыемствамi. На гэты час яны наладзiлi супрацоўнiцтва з 221 установаю.

— Грошы нiхто з нас за сваю працу не атрымлiвае: наадварот, мы ахвяруем свой час і сродкi — я аплачваю дамен, сервер, вяду перамовы, праграмісты пiшуць код у вольны ад асноўнай працы час.

«Телефануешь i чуеш: «Ой, не трэба нам гэтага!»

У працэсе работы над праектам, вядома, абыйшлося не без цяжкасцяў, кажа Аляксандр.

— Так, партнёрскiя дамоўленасцi з прадрыемствамi добра працавалi толькi ў Мiнску. У iншых гарадах нам маглi падцвердзiць недзе ў кавярнi: «Так, абслугоўваем па-беларуску!» Але, завiтаўшы да iх, мы чулi па факце рускую мову.

У некаторых гарадах Беларусi, напраклад, як у Полацку, дык зусiм цяжка было дамаўляцца: телефануешь некаму — i чуеш: «Ой, не-не-не… Не трэба нам гэтага!» Мы перадалi ў адзiн рэстаран мiнi-размоўнiкi, якiя распрацавалi супольна з Інстытутам мовазнаўства. Афiцыянты гарталi iх i здзiўлялiся: «Смажаныя на патэльнi… Што-што?»

Мiнi-размоўнiкi таксама ўнеслi i ў мабiльны дадатак. А Gavarun.by дапамаглi ix агучыць. У мабiльным дадатку ёсць таксама навiгацыя праз Google Maps — можна не толькi знайсцi паблiзу месца, дзе размаўляюць па-беларуску, але ж i даведацца, як да яго дабрацца.

«Прасоўваем беларускую мову» праз афлайнавыя актыўнасцi»

Аудыторыя сайту — не толькi жыхары Беларусі, але ж таксама «турысты і замежнікі, якім цікава пазнаёміцца з беларускай культурай і мовай».

У праекта ёсць свая facebook-суполка — у ёй каля 5,3 тысяч чалавек, і пра ўсё цікавае, звязанае з беларускай моваю, яны даведаюцца першымі. Напраклад, аб новых знiжках i акцыях: некаторыя прадпрыемствы даюць «зніжку за мову» тым, хто да іх звяртаецца па-беларуску. На сайце Say.by яны пазначаны асобна.

Каманда Say.by займаецца «прасоўваннем беларускай мовы» i праз розныя афлайнавыя актыўнасцi: яна праводзiць квесты, разам з «Арт-сядзібай» ладзіць святкаванне дня роднай мовы.

— Таксама мы друкуем сурвэткi з беларускiмi выразамi, каб пакупнiкi маглi нешта запытаць у прадаўца, а наведвальнiкi кавярнi цi рэстарана — замовiць каву цi папрасiць рахунак на мове.

Падтрымаць праект Say.by можна на сайце «Дбай.Iнтэрнет людзей». Таксама Александр заклiкае далучацца да каманды — «цікавых ідэяў шмат, і рэалізацыя кожнай з іх займае час». Пiсаць можна на [email protected].


Сярод намiнантаў другога сезону праекту ад hoster.by ёсць яшчэ адзiн цiкавы праект на мове — інтэрактыўная мапа гісторыі станаўлення беларуская дзяржавы: ад Вялікага Княства Літоўскага да нашага часу.

Помогаете devby = помогаете ИТ-комьюнити.

Засапортить сейчас.

Читайте также
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
22 комментария
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
Блокчейн-стартап DEIP больше двух месяцев не платит зарплату сотрудникам. Об этом dev.by рассказали несколько человек из компании: «официальная причина — стартап неправильно распорядился финансовыми ресурсами и денег нет. Подробностей не знаем». Сотрудникам сообщили, что топ-менеджмент ищет дополнительный капитал для погашения задолженности и дальнейшего развития. Но часть команды уже ищет новую работу.Мы также поговорили с СЕО DEIP Алексом Шкором — он рассказал, из-за чего у стартапа возникли сложности, как команда пыталась их решать и что собирается делать дальше. «Хочу поделиться опытом, чтобы на нём смогли научиться другие фаундеры, которые хотят идти в web3», — говорит Алекс. Ниже — подробный разбор.
8 комментариев

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.