Хотите дальше читать devby? 📝
Support us

SCIENCESOFT PRESS #3: Эстонскі нумар

Оставить комментарий
SCIENCESOFT PRESS #3: Эстонскі нумар

Сябры, вашай увазе новы нумар карпаратыўнага часопіса SCIENCESOFT PRESS, які на гэты раз прысвечаны Эстоніі. 

Пагартаць часопіс у электронным варыянце можна тут

Эстонія – вельмі цікавая краіна з высокай ІТ-культурай, гучнай мовай з славутымі падоўжанымі галоснымі, неверагодна прыгожымі гарадамі і багатай гісторыяй. Але для беларусаў Эстонія, відаць, з’ўяляецца свайго роду terra incognita. Калі я размаўляла з амбасадарам Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Майтам Марцінсанам, ён паказаў мне кніжку пра нашу краіну, верагодна, разлічаную на турыстаў. На задняй вокладцы гэтай кніжкі была мапа Еўропы: Беларусь, а вакол – краіны-суседкі. Межы Эстоніі там былі пазначаныя, але назва краіны – не. Узнікае лагічнае пытаннечка: ці існуе Эстонія ў свядомасці беларусаў?... Падрабязней пра гэта – у інтэрв’ю з амбасадарам. 


А тым часам Эстонія – гэта краіна, якая распрацавала Skype. Не кажучы пра сістэму электронных пашпартоў і картак, якая з’яўляецца абсалютна ўнікальнай. Хаця і мае шмат апанентаў. Памятаю, як мая калега-журналістка ездзіла ў Талін у камандзіроўку, а вярнуўшыся, з захапленнем распавядала пра электронныя пашпарты, павагу эстонцаў да сваёй гісторыі і шанаванне роднай мовы. Там, напрыклад, усе, хто працуе ў дзяржапараце (нават калі яны нарадзіліся яшчэ за савецкім часам) мусяць добра ведаць эстонскую мову і карыстацца выключна ёй. Інакш кар’еру не зрабіць. Крыху жорсткая і дырэктыўная методыка з цягам часу прывяла да натуральнага ўспрымання сваёй культуры. Чым, на жаль, пакуль так і не могуць ганарыцца беларусы. Болей даведацца пра эстонскую прававую і падатковую сістэмы, рынак і IT-сектар можна на сайце www.investinestonia.com. 


Яшчэ вучачыся на журфаку БДУ, я даведалася пра неверагодна цікавага філолага і семіётыка Юрыя Лотмана, які шмат гадоў жыў і працаваў у Тартускім універсітэце ў Эстоніі. Менавіта дзякуючы яму гавораць пра тартуска-маскоўскую (а ніяк не наадварот!) школу семіётыкі. Памятаю, як мы глядзелі цудоўны дакументальны фільм «Свет Лотмана» (2005, рэж. Максім Гурэеў) – анімаваны, дынамічны, з мноствам разнастайных дэталяў. «Навошта я жыву? Які гэта мае сэнс?» - задае пытанне Юрый Міхайлавіч. Пошукамі ісціны наўздагон вялікаму семіётыку займаецца і рэжысёр фільма. 


Хоць у кампаніі ScienceSoft пакуль няма эстонскіх заказчыкаў, але мы маем вялікі інтарэс да гэтай краіны. Перадусім, менавіта амбасада гэтай краіны адказная за выдачу віз беларусам у Фінляндыю. А так як ScienceSoft мае офіс у Хельсінкі, то супраца з Эстонскай амбасадай ідзе вельмі актыўная. Апроч таго, хто не ездзіў з Таліна на пароме ў Хельсінкі ці Стакгольм! 
У чарговым нумары ScienceSoft Press мы паспрабавалі раскрыць тэму Эстоніі для беларусаў у агульным, ІТ-асяродку ў цэлым і нашай кампаніі ў прыватнасці. Цікавы агляд эстонскіх ІТ-рашэнняў падрыхтаваў наш дасведчаны сісадмін. З адмысловай мапы абедзенных месцаў ад нашага HR-мэнаджара вы даведаецеся, дзе лепей паесці, а куды можна і не ісці на ланч. Пра экзатычныя камандзіроўкі нашых супрацоўнікаў яны вам самі раскажуць у асобным артыкуле. 


Адмыслова для гэтага нумару часопіса мы прыдумалі чароўную фотасесію ў эстонскай нацыянальнай сукенцы, якую нам ласкава пазычыла Амбасада Эстонскай Рэспублікі ў Беларусі. Што цікава, ў Беларусі і Эстоніі даволі шмат агульнага. Напрыклад, валошкі. Гэтая кветка – раслінны сімвал Эстоніі. Ну, і пра беларускія валошкі нікому нагадваць не трэба – «цвяток радзімы васілька» Багдановіча, думаю, усе памятаюць. Словам, фотасэт з валошкамі атрымаўся нават не з першага разу, таму што іх аказалася не так проста знайсці. Сумленна аб’ездзіўшы некалькі станцый метро ў пошуках бабулек, якія звычайна прадаюць кветкі, у першы раз мы вырашылі абысціся палявымі. Валошкі знайшліся ў другі раз. Каларыту ва ўсю гэтую гісторыю дадае тое, што здымалі мы не толькі ў моладзевым Мінску каля «Дэпо», «Лаўкі» і «Хулігана», але і ў парку Дружбы народаў, што недалёка ад нашага офіса. Тут сама назва парку як бы намякае. 


Словам, спасцігайце новае, будзьце адкрытымі, пасміхайцеся і Go Estonia! 


Галоўны рэдактар 
Воля Чайкоўская

Помогаете devby = помогаете ИТ-комьюнити.

Засапортить сейчас.

Читайте также
Экс-сотрудник: ScienceSoft перевезла в Киев — жену депортировали. У компании другое мнение
Экс-сотрудник: ScienceSoft перевезла в Киев — жену депортировали. У компании другое мнение
Экс-сотрудник: ScienceSoft перевезла в Киев — жену депортировали. У компании другое мнение
19 комментариев
ScienceSoft открыла офис в Киеве
ScienceSoft открыла офис в Киеве
ScienceSoft открыла офис в Киеве
3 комментария
В VRP возвращают в офис за плохое поведение. Когда уже удалёнка всё?
В VRP возвращают в офис за плохое поведение. Когда уже удалёнка всё?
В VRP возвращают в офис за плохое поведение. Когда уже удалёнка всё?
По официальным данным, ежедневное число выявленных случаев коронавируса в Беларуси уменьшается. dev.by узнал, как ИТ-компаниям работается на удалёнке. В первой части рассказали про режим функционирования офисов на удалёнке, сегодня — когда и при каких условиях компании хотят вернуться в офис в полном составе. 

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.