Хотите дальше читать devby? 📝
Support us

Ці ёсьць у ІТ месца для беларускае мовы?

Антон Бельскі працуе тэставальнікам у ScienceSoft ужо два гады. Хлопец перайшоў на беларускую мову на працы і ў жыцьці. Ён ведае шмат пра беларускамоўны бок ІТ, а таксама ўдзельнічае ў перакладзе інтэрфэйсу сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» на беларускую мову. Антон расказаў ScienceSoft Press пра стан роднай мовы ў ІТ, а таксама падзяліўся сваімі развагамі пра яе будучыню.   

Оставить комментарий
Ці ёсьць у ІТ месца для беларускае мовы?

Антон Бельскі працуе тэставальнікам у ScienceSoft ужо два гады. Хлопец перайшоў на беларускую мову на працы і ў жыцьці. Ён ведае шмат пра беларускамоўны бок ІТ, а таксама ўдзельнічае ў перакладзе інтэрфэйсу сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» на беларускую мову. Антон расказаў ScienceSoft Press пра стан роднай мовы ў ІТ, а таксама падзяліўся сваімі развагамі пра яе будучыню.   

Не сакрэт, што сфэра інфармацыйных тэхналёгіяў цяпер перажывае росквіт. У ёй занятыя мільёны людзей з усяго сьвету, якія ствараюць, тэстуюць, суправаджаюць кампутарныя праграмы. Дзякуючы ІТ мы маем  ̶д̶о̶с̶т̶у̶п̶ ̶д̶а̶ ̶ў̶с̶і̶х̶ ̶в̶е̶д̶а̶ў̶ ̶ч̶а̶л̶а̶в̶е̶ц̶т̶в̶а̶̶  выявы коцікаў, здымкі вячэры ў Instagram ды фатаздымкі-сэлфі.

А ці ёсьць у такой сучаснай і для многіх прывабнай сфэры месца для беларускае мовы? Відаць, ёсьць, інакш бы артыкул скончыўся акурат тут. Але пра ўсё па парадку.

Многія вывучылі мовы праграмаваньня. Ці беларуская складанейшая за іх?

#а_можа_так_і_трэба

У канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў у Беларусі пачаўся працэс павелічэньня колькасьці кампутараў, праграмаў, пашырэньне сеткі Інтэрнэт, і, адпаведна, павелічэньне колькасьці карыстальнікаў. У гэты час зьявіліся неабыякавыя людзі, якія хацелі карыстацца апраграмаваньнем на роднай мове. Дзякуючы высілкам прафэсійных перакладнікаў і аматараў пачалі зьяўляцца афіцыйныя і неафіцыйныя пераклады для кампутарных праграмаў.

Сёньня такія праграмы як Opera, Mozilla, μTorrent, AIMP, Media Player Classic, KMPlayer, Total Commander, 7-Zip, FreeCommander ды іншыя афіцыйна падтрымваюць беларускую мову (г.зн. яе можна абраць у наладах). Таксама пераклады можна ўсталяваць для Skype і іншых праграмаў, якія можна сьцягнуць тут і тут.

Пашырэньне выкарыстаньня беларускае мовы ў перакладах кампутарных праграмаў паставіла пытаньне пра ўніфікацыю ІТ-тэрміналёгіі. У 2010 годзе стварылі групу сыстэматызацыі беларускае кампутарнае тэрміналёгіі Kamputerm. У ейны склад увайшлі мовазнаўцы й дасьведчаныя кампутарныя карыстальнікі, якія добра валодаюць беларускаю моваю. Плёнам дзейнасьці групы стаў ангельска-беларускі слоўнік ІТ-тэрміналёгіі.

Дарэчы, удзельнікі групы Kamputerm стварылі пераклад для Windows 7. Моўны пакет і інструкцыя даступныя для пампаваньня.

Фотакалаж тэставальніка ScienceSoft Антона Меха

#галасуй-не_галасуй

Важнаю падзеяй стала зьяўленьне афіцыйнае падтрымкі беларускае мовы ў апэрацыйных сыстэмах Windows 8 і Windows Phone 8. Апэрацыйная сыстэма Linux ужо больш за 7 гадоў падтрымвае беларускую мову.

Дарэчы, даволі шмат карыстальнікаў хочуць бачыць родную мову ў сваіх тэлефонах. Так, летась распачалі збор подпісаў у інтэрнэце за даданьне беларускае мовы на Android і iOS.

Будзем спадзявацца, што зварот пачуюць, і неўзабаве беларусы будуць мець мажлівасьць карыстацца ня толькі смартфонамі з Windows Phone 8 на роднай мове.

#ёсьць_кантакт_і_вікіпэдыя

Беларуская мова зьяўленая ня толькі ў перакладах праграмаў. Розныя сайты ствараюць беларускамоўныя вэрсіі: place.by (адпачынак у Менску), generation.by (маладое пакаленьне), 34mag.net (сучасны часопіс), dzietki.org (для бацькоў і дзетак) ды іншыя. Папулярны партал **t.by стварыў беларускую лякалізацыю сайту.

Пераклад інтэрфэйсу маюць сацыяльная сеткі «Вконтакте» і Facebook.

«Вконтакте» мае дзьве беларускамоўныя вэрсіі: «беларуская (тарашкевіца)» (у перакладзе якой бярэ ўдзел аўтар гэтага артыкула) і «беларуская» (афіцыйны правапіс). Згодна з статыстыкаю, каля 80 000 карыстальнікаў абралі ў наладах мову «беларуская (тарашкевіца)» і 20 000 — «беларуская» (афіцыйны правапіс). Гэта значыцца, агулам каля 100 000 чалавек карыстаюцца сацыяльнаю сеткаю на роднай мове. Такія лічбы сьведчаць пра неабыякавасьць часткі маладога пакаленьня да беларускае мовы, што дае надзеі на паступовае ўмацаваньне ейнага становішча ў грамадзтве.

Расьце колькасьць і якасьць артыкулаў у беларускім разьдзеле Вікіпэдыі. На сёньня Вікіпэдыя клясычным правапісам мае каля 55 000 артыкулаў, а Вікіпэдыя акадэмічным правапісам каля 75 000. Гэта азначае, што стала назапашваецца інфармацыя рознае тэматыкі (у тым ліку й навуковае) на беларускай мове.

#працуем_на_google_translate

Існуюць праграмы-навігатары (прыкладам, Navitel), якія маюць беларускі інтэрфэйс і агучку. Яны падказваюць і дапамагаюць у дарозе па-беларуску. А на выбар даступныя два галасы: «Алеся» й «Кастусь».

Раз няшмат людзей размаўляюць па-беларуску, то хутка за іх гэта будуць рабіць машыны й робаты! Беларускія навукоўцы з Аб’яднанага інстытуту праблемаў інфарматыкі Нацыянальнае акадэміі навук Беларусі распрацавалі сынтэзатар маўленьня, які ўмее агучваць тэксты, напісаныя па-беларуску. У будучыні навукоўцы плянуюць перадаць вынік свае працы ў Google Translate, каб функцыя агучкі тэкстаў стала даступнаю ў праграме-перакладніку й для беларускае мовы. Навукоўцы таксама распрацавалі аўтаномнага беларускамоўнага робата. Яго прэзэнтавалі на выставе «TIBO-2013».

@ (commercial at) − сьліма́к database  −  ба́за зьве́стак
application — праґра́ма icon − зна́чак
column − слупок desktop − стальні́ца
install − усталява́ць wireless −бяздротавы
click −            1. noun пстры́к 2. verb пстры́каць, пстры́кнуць software — 1. noun апраграмава́ньне 2. adj. прагра́мны
uninstall −высталёўваць, вы́сталяваць storage — 1. noun сховішча 2. verb захоўваньне 3. adj. захава́льны

#невіртуальнае_ІТ

У канцы 2012 году ў БДУІРы адкрыліся дармовыя ІТ-курсы. Ініцыятарамі іхнага стварэньня сталі студэнты Рома Андрыянаў і Піліп Дайнэка. На занятках выкладаюць Objective-C, Web-design, Javascript, Testing, Qt, html5, CSS3. Стаць навучэнцамі курсаў могуць усе ахвотныя. Адметна тое, што Рома й Піліп выкладаюць на курсах менавіта па-беларуску.

Існуюць нават невялікія беларускамоўныя ІТ-кампаніі. Хто ведае, можа некалі яны стануць такою ж звычайнаю зьяваю, як харчовыя пункты «Хутка-смачна».

Моднаю тэндэнцыяй становіцца выкарыстаньне кампаніямі беларускае мовы для прасоўваньня сваіх тавараў і паслуг. Прыкладам, інфармацыйныя й рэклямныя матар’ялы афармляюць па-беларуску Samsung і Velcom. А пры ўдзеле кампаніі Samsung у Менску зьявіліся білборды у падтрымку роднае мовы — «Смак беларускай мовы». Яны, прыкладам, нагадваюць, што такое «ажыны», «гарэзьлівасьць» і «каханьне».

Не сакрэт, што кампаніі абіраюць беларускую мову перадусім для таго, каб прыцягнуць увагу на насычаным канкурэнтамі рынку. Але гэта ідзе й на карысьць роднай мове: людзі бачаць, што буйныя ведамыя кампаніі выкарыстоўваюць яе, што гэта натуральна. Гэта падвышае статус беларускае мовы і робіць яе прэстыжнейшай у грамадзтве.

#хвілінка_сацыялістычнага_рэалізму

Але будзем шчырымі. Пашырэньне беларускае мовы ў ІТ-сфэры (і ня толькі ў ёй) адбываецца ў асноўным дзякуючы высілкам асобных людзей, г. зн. з ініцыятывы зьнізу. Гэта варта пашаны, але для сур’ёзных станоўчых зьменаў адных такіх высілкаў мала.

Маладое пакаленьне ня дужа добра валодае беларускаю моваю. Шмат для каго яна як чужаземная, проста прадмет, які раз на тыдзень выкладаюць у школе. Па-за школаю навучэнцы, як правіла, ня тое што не выкарыстоўваюць, проста ня чуюць роднае мовы. У такой сытуацыі ня можа ісьці гаворка пра ейнае паўнавартае функцыянаваньне ў розных сфэрах жыцьця.

Менавіта таму патрэбна, каб беларуская мова рэальна стала адным зь дзяржаўных прыярытэтаў. Сама яна ня можа замацавацца ў нейкай адной галіне (ІТ, мэдыцына, эканоміка ці архітэктура). Мова можа пашырыцца ў грамадзтве толькі комплексна. Гэта можа стаць мажлівым дзякуючы пасьлядоўнай сыстэме адукацыі: дзіцячыя садкі, школы й унівэрсытэты, у якіх усе ахвотныя й памяркоўныя (#хвілінка_дэмакратыі) змогуць атрымваць якасную адукацыю на беларускай мове й затым выкарыстоўваць яе ў прафэсійнай дзейнасьці. Толькі калі дзяржава будзе забясьпечваць функцыянаваньне беларускае мовы ў грамадзтве, высілкі й ініцыятывы звычайных людзей ня будуць марнымі, наадварот, мы будзем назіраць сынэргетычны эфэкт (не пужайцеся, мяне проста папрасілі напісаць што-колечы разумнае).

#хвілінка_надзеі

Дадамо й лыжку мёду. Сетка Інтэрнэт дазваляе лёгка й хутка распаўсюджваць інфармацыю, у тым ліку на беларускай мове й пра беларускую мову. Дзякуючы гэтаму апошнім часам назіраецца тэндэнцыя ейнае папулярызацыі сярод моладзі. Беларуская мова ператвараецца з мовы вёскі (або «дзярэўні») у мову маладых і сучасных гарадзкіх жыхароў. Ролю ІТ у гэтым працэсе складана пераацаніць.

#публіцыстычная_хвілінка

Каб нешта зьмяніць, варта пачаць зь сябе. Калі вы адчуваеце пэўную патрэбу й цікаўнасьць да беларускае мовы, то можна пачаць з малога: абіраць беларускую мову ў праграмах, карыстацца беларускамоўнымі вэрсіямі сайтаў, чытаць па-беларуску. Дасягнуць большага вам дапамогуць наступныя парады. Многія здолелі вывучыць мовы праграмаваньня. Ня думаю, што беларуская мова будзе складанейшаю за іх.

#хвілінка_статыстыкі

У гэтым артыкуле выразы «беларуская мова», «родная мова», «беларускамоўны» й «па-беларуску» агулам ўжытыя 43 разы. А што, калі шмат разоў сказаць «цукар», можа і ў роце стане салодка?

Гэты ды йншыя артыкулы — у апошнім нумары карпаратыўнага часопіса ScienceSoft Press.


*Артыкул напісаны клясычным правапісам (тарашкевіцаю). 

Помогаете devby = помогаете ИТ-комьюнити.

Засапортить сейчас.

Читайте также
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
22 комментария
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
Блокчейн-стартап DEIP больше двух месяцев не платит зарплату сотрудникам. Об этом dev.by рассказали несколько человек из компании: «официальная причина — стартап неправильно распорядился финансовыми ресурсами и денег нет. Подробностей не знаем». Сотрудникам сообщили, что топ-менеджмент ищет дополнительный капитал для погашения задолженности и дальнейшего развития. Но часть команды уже ищет новую работу.Мы также поговорили с СЕО DEIP Алексом Шкором — он рассказал, из-за чего у стартапа возникли сложности, как команда пыталась их решать и что собирается делать дальше. «Хочу поделиться опытом, чтобы на нём смогли научиться другие фаундеры, которые хотят идти в web3», — говорит Алекс. Ниже — подробный разбор.
7 комментариев

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.