Блог

Тры крыптанавіны апошняга месяца, пра якія хочацца сказаць «Ваў!»

Мяне завуць Уладзімір, працую у сферы крыптамаркетынга. Калі толькі пачынаў, быў перакананы, что гэта вельмі занудны свет нейкіх токенаў, графікаў и лічбаў. Так яно і ёсць. Але, як высветлілася, гэта толькі адзін бок медаля.

Гляджу на тое, што адбываецца ў крыптасусвеце і здаецца, што магчымасці Web3 абмежаваныя толькі чалавечай фантазіяй. Таму я вырашыў зрабіць міні-дайджэст крыптанавін, якія ўразілі мяне больш за ўсё. І падзяліцца ім з вамі. Прыемнага чытання!


Хто піша: Уладзімір Галак, працаваў у крэатыўным маркетынгу Wargaming, Playrix. У блогах хачу дзяліцца інсайтамі з IT і крыптаіндустрыі. Тым, што было б цікава пачытаць самому.


Біткоін з каровінага га*на

Гэтым займаецца ірландскі фермер Том Кэмпбэл. Для гэтага патрэбныя тры рэчы: каровы — вытворцы гною (у Кэмпбэла вялікая ферма ў графстве Арма), майнінгавыя ўстаноўкі і метад анаэробнага зброджвання. Згодна з ім, энергія здабываецца у спецыяльных рэзерзвуарах праз працэсы раскладання фекалий.

Звычайна Кэмпбэл выкарыстоўвае здабытую такім метадам электрычнасць для патрэб сваёй фермы. Атрымліваецца да 700 КвТ!  Але калі з’яўляюцца лішкі, мужчына канэкціць ўстаноўкі для майнінгу.
Топ ідэя для Беларусі!

NFT за крэдыт

Упершыню ў гісторыі NFT быў акцэптаваны ў лік закладу па крэдыту. Такую паслугу прапанаваў пратакол Arcade — оупэнсорсны пратакол, які спалучае элементы DeFi і NFT.  З яго дапамогай удзельнікі транзакцыі пазычылі 32 ETH на месяц пад 30% гадавых (па стане на 18.04.2023 1ETH = USD 2 113,98).

Крыпта ў космасе

SpaceX і фінтэх-кампанія LunarCrush адправяць у космас ключ ад кашалька з 62 BTC. Матываваць да даследавання нязведанага — вось так у LunarCrush растлумачылі сваю экстраардынарную ініцыятыву. Старт місіі запланаваны на восень бягучага года. Закрыты ключ будзе выгравіраваны на таблічцы, якую прымацуюць да марсахода MAPP. Любы, хто зможа дастаць яе, атрымае магчымасць зняць усе сродкі з кашалька.

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

0

яшчэ б больш народу ведала пра іншыя прымянення крыптавалюты, даўно б ужо цыфравізаваліся на пару крокаў наперад. у дадатку да навіны рэкамендую coins-review, як крыніцу карыснай інфармацыі па криптовалюте і яе ўжыванню. https://coins-review.com/

Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]